Оздоровительный центр «Алеся»

Каляды адзначаем, весела гуляем

Каляды адзначаем, весела гуляем

07.01.2019г. У Аздараўленчым цэнтры «Алеся» адбылося фальклорнае свята для адпачываючых «Каляды адзначаем, весела гуляем». Калядны гурт Узорнага ансамбля народнай песнi «Святкi» прапанавалi калядныя песнi i жарты, не абыйшлося i без традыцыйных персанажаў: Мядзведзя – сiмвала здароўя i ciлы, Казы – сiмвала багацця i дабрабыту. Цыганка i цыган паваражылi гледачам i дапамаглi даведацца пра лёс i жыццё. З задавальненнем варажылi не толькi дарослыя, але i дзецi. Гульнi i танцы не давалi удзельнiкам мерзнуць i сумаваць. Самыя актыўныя удзельнiкi атрымалi салодкiя пачастункi i падарункi. На працягу святочнай сустрэчы ў адпачываючых панаваў добры настрой. Памятныя фатаздымкi cталi добрым завяршэннем цудоўнага народнага свята Калядаў i Нараджэнне Хрыстова.

ф10 ф9 ф7 ф6 ф5 ф3 ф2 ф1