Оздоровительный центр «Алеся»

Дзень беларускай культуры ў «Алесе»

Дзень беларускай культуры ў «Алесе»

20 чэрвеня ў Аздараўленчым цэнтры «Алеся» прайшло свята «Дзень беларускай культуры». Адкрыў свята мультыінструменталіст Сяргей Ярук, які пазнаёміў адпачаваючых з беларускімі інструментамі. Далей госцi ўдзельнічалі ў майстар-класе па беларускіх танцах, майстар-класе з саломкі «Саламяныя дзівосы» і майстар-класе «Свечкі з вашчыны». Вашчына вырабляецца з пчалінага воску. Прыгожа, цікава, лёгка і проста. Дарослы і дзіця можа навучыцца рабіць свечкі з натуральных матэрыялаў без асаблівых цяжкасцяў. Вырабы ручной працы — гэта вырабы з душой.
Адпачывальнікі смакавалі на дэгустацыі наш беларускі квас, прыгатаваны кухарамі Аздараўленчага цэнтра. Наш беларускі квас — каханне з першага глытка. «Мядовая каралева» праводзіла дэгустацыю мёду розных відаў.
А ўвечары развясёлы шляхтюх  Васiль Грыбоўскi сваім гумарам і запалам здзівіў гасцей. Вясёлы шляхціц умее віртуозна імправізаваць, жартаваць на актуальныя тэмы. На завяршэнне свята фольк-шоў  «ЗАБАБОНЫ»  танцамі, песнямі,  тэатралізаванымі сцэнкамі і сваім запалам улюбілі ўсіх адпачаваючых.

1234576+89919294931016151413121120