Оздоровительный центр «Алеся»

Дзень беларускай культуры

Дзень беларускай культуры

28 ліпеня ў самы разгар лета ў Аздараўленчым цэнтры «Алеся» прайшло свята «Дзень беларускай культуры» з воклічам «Разам назаўсёды». Прыязджайце ў «Алесю» і Ваш адпачынак стане незабыўным. Кожны раз мы здзіўляем Вас навінкамі. Дэгустацыі смачных беларускіх страў ад лепшых кухараў Аздараўленчага цэнтра, выставы-продажы беларускіх сувеніраў ручной працы і мёду, а  таксама навінка сямейная квэст-гульня з элементамі тымбілдынга. Увечары адпачывальнікаў забаўляў вядучы Вясёлы Шляхцюк з гумарам па-беларуску. Усе трымаліся за жываты ад смеху. А фальклорны ансамбль «Гуляй, бульбаш!» парадаваў гледачоў запальнымі танцамі і вакальнымі пастаноўкамі.

21

 22

23

30 29 28 27 26 25 24