Каляды – свята, якое заўсёды лiчылася мiстычным, мела сакральны сэнс звязанае з сонцам, земляробствам, новым ураджаем, а значыць з дабрабытам і шчасцем. Падчас Каляд людзі весяляцца, ладзяць гульні, карагоды, а па вуліцы ходзяць калядоўшчыкі ў масках розных жывёл – мядзведя, казы, каня. Калядоўшчыкі ходзяць ад хаты да хаты, спяваюць калядныя песні, танчаць, жадаюць шчасця і дабрабыту гаспадарам. Пасля спеваў гаспадары абавязкова адороўвалі калядоўшчыкаў хлебам, рознымі ласункамі і прысмакамі. Гэта зімовае, заўжды вясёлае свята.
З гульнямі, забавамі ды песнямі сустрэлі Каляду ў нашым Аздараўленчым цэнтры «Алеся». Нашы госці разам з казой, мядзведзем спявалі калядкі, шчадроўкі, жадалі багацця, здароўя. Калядныя вiншаваннi, добры настрой, ды смачныя пачастункi атрымалi ўсе ўдзельнiкi сапраўды ўрачыстага свята.
.


.

.

.

.

.
