Оздоровительный центр «Алеся»

Вясна ідзе — вясне дарогу!

Вясна ідзе — вясне дарогу!
Iз-пад снегу, на ўзлеску,
Паказалiся пралескi.
Першы подых веснавы — Павадка грымяць званы.
I гамонiць наваколле,
Раўчукi паўсюды ў полi.
Каля лужы стаiць грак — Гэта вельмi добры знак.
 ♥
   Вось і прыйшла доўгачаканая вясна. З дахаў зацішнай мелодыяй падаюць кропелькі талага снегу. Ручаіны бягуць па вуліцах, збягаюць, забіраюць з сабою холад. Сонейка ўжо не хаваецца за хмары і не саромееца ліць цяплыню на зацвярдзелую за зіму зямлю. Людзі ўсміхаюцца. На тварах іх – чаканне. Хутка птушкі вернуцца дадому, замітусяцца. Загучыць вясна на поўную моц. Кволыя былінкі пацягнуцца да гары, хуценька стануць шчыльнай, сакавітай травой. Распусцяцца кветкі. Можна здымаць цяжкія курткі і футры, не кутацца ў доўгія шалікі. А якая прыгожая вясна ў лесе! Пралескі, ландышы, коцікі на вербах. Чорна-белы зімовы пейзаж зменіцца на новы, зялёна-блакітны. Маладая ліства на дрэвах запахне ап’яняючым водарам свежасці. Усё навакол прачынаецца, і расліны, і жывёлы, і людзі.
  ♥
Гуканне Вясны
  ♥
  ♥
Ранiца… Вясна… Алеся…       
  ♥