Оздоровительный центр «Алеся»

Свята Купалле!

Свята Купалле!

   У разгар лета ў Беларусі адзначаюць адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі — Купалле.

   Гэта традыцыя прыйшла да нас са далекай старажытнасцi. Лiчылася, што ў купальскую ноч дзесці цвіце папараць-кветка, и той, хто яе адшукае, будзе шчаслівы і паспяховы. Юнакі хадзілі шукаць кветку, а дзяўчаты варажылі на каханага. Яны пускалі па рацэ вянкі. Куды паплыве вянок, адтуль і будзе жаніх. Уся моладзь парами скакала праз вогнішча, раскладзенае на лузе. Лічылася, што скачучы праз агонь, яны пазбаўляюцца ад грахоў, ачышчаюцца.

   З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэтую ноч рэкі свецяцца асаблівым прывідным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, ведзьмакі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і звяры размаўляюць, а сонца на досвітку «гуляе».

   Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай папараць-кветкі, па павер’ях квітнеючай толькі адно імгненне раз у год. Яна давала звышнатуральную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць схаваныя скарбы свету, толькі знайсці яе мог вельмі смелы чалавек. Пошук «папараць-кветкі» — адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы. Здаўна ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары паселішчаў ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.