КАЛЯДУ СУСТРАКАЕМ, ДА СЯБЕ ЗАПРАШАЕМ!
Каляды – свята, якое заўсёды лiчылася мiстычным, мела сакральны сэнс звязанае з сонцам, земляробствам, новым ураджаем, а значыць з дабрабытам і шчасцем. Падчас Каляд людзі весяляцца, ладзяць гульні, карагоды, а па вуліцы ходзяць калядоўшчыкі ў масках розных жывёл – мядзведя, казы, каня. Калядоўшчыкі ходзяць ад хаты да хаты, спяваюць калядныя песні, танчаць, жадаюць шчасця і дабрабыту гаспадарам. Пасля спеваў гаспадары абавязкова адороўвалі калядоўшчыкаў хлебам, рознымі ласункамі і прысмакамі. Гэта зімовае, заўжды вясёлае свята.







